А ўсе вулачкі падмецяны

 

А ўсе вулачкі падмецяны,

А проціў Ліды ня мецена.

Выйдзі Лідачка вулку падмяці,

Будзе Іванька з торгу ехаці,

А з якім торгам - чорным шоўкам.

Будзе дзевачкам распрадаваць,

Сваёй Лідачцы дарма даваць.

Hosted by uCoz